У міліцыю з заявай звярнуўся 42-гадовы дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю. Ён распавёў, што падчас перапіскі зламыснік на падставе пастаўкі сланечнікавага алею скінуў спасылку на шкоднасны сайт і выкраў буйную суму.
«ТАА займаецца аўтаперавозкамі, гандлем (у асноўным прадуктамі харчавання). Прадстаўнік хацеў трапіць на сайт найбуйнейшага замежнага вытворцы і прадаўца сланечнікавага алею для ўзгаднення пастаўкі, аднак трапіў на фішынгавую спасылку, якая была максімальна падобная на сапраўдную, а адрас адрозніваўся ўсяго адной літарай», — звярнулі ўвагу ва УУС.
Работнікі кампаніі ўзгаднілі кошты, пры гэтым не да канца праверылі інфармацыю і перавялі аванс за пробную пастаўку тавару. У выніку кампанія пазбавілася каля Br112 тыс.
Следчыя распачалі крымінальную справу.
Звязда, 8 студзеня 2024