https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курсы долара і еўра падскочылі на БВФБ на фоне рэзкага падзення расійскага рубля


23 жніўня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель працягнуў таннець да долара і еўра на фоне рэзкага патаннення расійскага рубля ўслед за навінамі пра санкцыі ЗША ў дачыненні да Расіі, а таксама на фоне паведамленняў аб павелічэнні пакупак Банкам Расіі валюты для Мінфіна.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0123 рубля (0,52%) і склаў 2,3772 рубля.

Курс долара ЗША павялічыўся на 0,0134 рубля (0,66%) да 2,0560 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0231 рубля (0,76%) і склаў 2,9974 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля. Ён стаў імкліва падаць 8 жніўня, калі ЗША абвясцілі аб новым пакеце санкцый супраць Расіі ў сувязі са "справай Скрыпалёў". Уплыў на яго курс таксама аказваюць куплі валюты на ўнутраным рынку, якія ажыццяўляюцца Мінфінам РФ.

У выніку 23 жніўня расійскі рубель патаннеў да долара да рэкордных з красавіка 2016 года значэнняў. Афіцыйны курс долара вырас на 91 капейку, еўра — больш чым на рубель.

У прыватнасці, у Расіі афіцыйны курс долара, устаноўлены на 24 жніўня, павысіўся на 90,96 капейкі, склаўшы 68,5259 рубля. Курс еўра вырас на 1,0519 рубля да 79,2502 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 23 жніўня 2018
 
Дата публикации:23.08.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:257
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме