https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На біржавых таргах беларускі рубель аслаб да долара і еўра, умацаваўся да расійскага рубля


На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 17 ліпеня беларускі рубель аслаб да долара і еўра, умацаваўся да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0117 рубля (0,51%) і склаў 2,3183 рубля.

Курс долара вырас на 0,0041 рубля (0,21%) да 1,9766.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0026 рубля (0,08%) і склаў 3,1652 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацыянальны банк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Раніцай 17 ліпеня ф`ючарсы на паўночнаморскую сумесь Brent апусціліся на 0,22% да 71,69 долара за бараль. Ф`ючарсныя кантракты на нафту WTI таргаваліся паблізу 67,85 долара за бараль, што на 0,31% ніжэй за паказчык папярэдняга закрыцця.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, 17 лiпеня павысіўся на 0,1796 рубля і склаў 62,4352 рубля.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 17 ліпеня 2018
 
Дата публикации:17.07.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:326
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме