https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар ЗША апусціўся ніжэй за два рублі перад выхаднымі


22 чэрвеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы долар ЗША патаннеў, еўра і расійскі рубель — падаражэлі.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0098 рубля (0,42%) і склаў 2,3275 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0115 рубля (0,57%) да 1,9961 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0123 рубля (0,39%) і склаў 3,1586 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, які значна залежыць ад цэн на нафту. У пятніцу нафта даражэе, ф`ючарсы на марку Brent растуць і складаюць прыблізна 74 долары за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 знізіўся на 54,77 капейкі і склаў 63,2396 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 22 чэрвеня 2018
 
Дата публикации:22.06.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:397
 
Ключевые слова:
Курс валют Биржевые торги Финансы Курс валют
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме