https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі ў 2019 годзе плануюць пабудаваць 4,5 млн кв.м жылля


Аб гэтым паведаміў 26 чэрвеня міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Чорны перад пачаткам пасяджэння Прэзідыума Савета Міністраў, на якім абмяркоўвалася стратэгія развіцця будаўнічай галіны на 2018-2030 гады.
"Будаваць будзем больш. Ужо разглядаючы перспектыву, калі браць жыллёвае будаўніцтва, у бліжэйшы час - гэта наступны год - як мінімум 4,5 млн "квадратаў", 2020 год - 5 млн кв.м, і далей ад 6 млн кв.м у год і вышэй, у залежнасці ад патрэбнасці і магчымасцей эканомікі", - расказаў міністр.

Пры гэтым, на думку Анатоля Чорнага, дзяржпадтрымка павінна складаць чвэрць ад запланаванага будаўніцтва жылля ў год.

"За кошт чаго? Сёння нармальна пачаў працаваць указ нумар 240, які дае магчымасць крэдытаваць маючых патрэбу, заканчваецца работа над указам па жыллёва-будаўнічых зберажэннях, Мінэканомікі завяршае работу па іпатэцы. Гэта тыя рычагі, якія дадуць магчымасць павялічыць колькасць грамадзян, маючых доступ да будаўніцтва жылля. Для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, кошт "квадрата" будзем трымаць у рамках сярэднямесячнай заработнай платы", - падкрэсліў міністр.

Ён нагадаў, што такі кошт квадратнага метра ўтрымліваўся ў 2017 годзе і ўтрымліваецца на працягу бягучага года. Міністр паведаміў, што праект стратэгіі развіцця будаўнічай галіны на 2018-2030 гады быў распрацаваны сумесна з зацікаўленымі дзяржорганамі.

"Задача стратэгіі - устанаўленне дакладных, адназначных праектаў развіцця галіны і павышэння яе эфектыўнасці, а таксама вызначэнне кропак росту. Праект стратэгіі накіраваны на інавацыйнае развіццё, вызначаны драйверы развіцця галіны: інфарматызацыя, адаптацыя масавага прадукту пад запатрабаванні канкрэтнага спажыўца, інтэграцыя будаўнічых і прамысловых арганізацый у вялікія шматпрофільныя холдынгі, якія будуць выконваць будаўніча-мантажныя работы ва ўсіх сегментах рынку на аб`ектах любой складанасці ўнутры краіны і на знешніх рынках", - падкрэсліў ён.

Анатоль Чорны адзначыў, што сярод кропак росту галіны - развіццё такіх відаў будаўніцтва, як грамадзянскае будаўніцтва (у тым ліку ў сегменце рэканструкцыі прамысловых аб`ектаў), транспартнае будаўніцтва (у тым ліку ў рамках праекта "Адзін пояс і адзін шлях" з удзелам кітайскага капіталу), узвядзенне і рэканструкцыя меліярацыйных аб`ектаў, штогадовае павелічэнне аб`ёмаў капрамонту да 3 працэнтаў ад эксплуатуемай плошчы жылога фонду, рост аб`ёмаў рэканструкцыі і мадэрнізацыі аб`ектаў інжынерных камунікацый і інфраструктуры з прыцягненнем крэдытаў міжнародных арганізацый.

"Для эфектыўнай рэалізацыі задач у праекце вызначаны чатыры ключавыя мэты: павышэнне інвестыцыйнай прывабнасці будаўніцтва, павышэнне эфектыўнасці прадпрыемстваў будкомплексу і іх выхаду на канкурэнтаздольнасць на ўнутраным і знешніх рынках, развіццё кадравага патэнцыялу, удасканаленне сістэмы дзяржкіравання галіной", - канстатаваў ён.

26 чэрвеня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:26.06.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:502
 
Ключевые слова:
Строительство Жильё в Беларуси Ценообразование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме