https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Супрацоўнікі Мінскай рэгіянальнай мытні спынілі спробу перасылкі на адрас мінчаніна псіхатропаў з Індыі


Супрацоўнікі Мінскай рэгіянальнай мытні спынілі спробу перасылкі на адрас 32-гадовага мінчаніна псіхатропаў з Індыі, паведаміла прэс-служба ДМК.
Паколькі ў звестках аб тавары значылася неперакладальным абрэвіятура H.L.M., паштовае адпраўленне накіравалі на ручны мытны дагляд, пры правядзенні якога знойдзена 300 незадэклараваных таблетак. Эксперты Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз ўстанавілі, што таблеткі масай 102 грамы ўтрымліваюць небяспечнае псіхатропнае рэчыва — модафініл.

Па факце незаконнага перамяшчэння праз мытную мяжу ЕАЭС псіхатропных рэчываў Мінскай рэгіянальнай мытняй распачата крымінальная справа ў адпаведнасці з ч. 2 арт. 328-1 КК Рэспублікі Беларусь (незаконнае перамяшчэнне праз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў або аналагаў караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі).

Матэрыялы справы перададзеныя ў Партызанскі раённы аддзел Следчага камітэта па Мінску.

За шэсць месяцаў 2018 года Мінская рэгіянальная мытня спыніла 16 фактаў перамяшчэння ў міжнародных паштовых адпраўленнях псіхатропных рэчываў, наркатычных сродкаў, прэкурсораў і атрутных рэчываў. З незаконнага абароту канфіскавана больш за 2.540 таблетак (635 грам забароненых рэчываў).

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 13 ліпеня 2018
 
Дата публикации:13.07.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:437
 
Ключевые слова:
Контрабанда Наркотики Криминал Таможня Психотропы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме