https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Агульнагарадскі кірмаш вакансій пройдзе ў Мінску 26 красавіка


Агульнагарадскі кірмаш вакансій пройдзе ў Мінску 26 красавіка, паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.
Мерапрыемства адбудзецца ў культурна-спартыўным цэнтры УП "Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі" з 10.00 да 13.00. У ім прымуць удзел прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацыі розных сфер: прамысловасці, будаўніцтва, транспарту, гандлю і грамадскага харчавання, аховы здароўя.

Агульнагарадскія кірмашы вакансій праводзяцца два разы ў год - восенню і вясной. На іх прадугледжана работа тэматычных секцый па пытаннях садзейнічання ў працаўладкаванні інвалідаў, арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці, навучанні грамадзян.

Тут можна даведацца пра актуальную інфармацыю па паслугах службы занятасці насельніцтва, тэхналогіі пошуку работы, складанні рэзюмэ, а таксама атрымаць кансультацыю псіхолага.

Агульнагарадскі кірмаш вакансій у красавіку мінулага года наведалі звыш 5 тыс. чалавек, у ім прынялі ўдзел 90 арганізацый. Было прадстаўлена больш за 2,5 тыс. вакансій. У раёнах кожны тыдзень праводзяцца міні-кірмашы вакансій.

24 красавіка 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.04.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:494
 
Ключевые слова:
Вакансия Рынок труда
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме