Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0291 рубля (1,14%) і склаў 2,5289 рубля.
Курс долара ЗША знізіўся на 0,0228 рубля (1,1%) і склаў 2,0470 рубля.
Курс расійскага рубля вырас на 0,0695 рубля (2,15%) і склаў 3,3012 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля. Курс расійскай валюты пайшоў уверх неўзабаве пасля таго, як кошт бараля нафты Brent упершыню з 2014 года перавысіў 73 долары ЗША.
У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга знізіўся на 1,9967 рубля, склаўшы 62,0659 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 12 красавіка 2018
Мінск, 12 красавіка 2018