Па выніках 2017 года банкаўскія работнікі выявілі 1034 падробленыя грашовыя знакі, з якіх 1030 - банкноты, 4 - манеты. У параўнанні з 2016 годам агульная колькасць выяўленых падробак зменшылася на 8,4 працэнта.
У Мінску выяўлена 47,5 працэнта ўсіх падробленых грашовых знакаў, у абласцях - у межах 3,7-13,1 працэнта. Фальшывыя грошы былі зняты з абароту ў 46 населеных пунктах.
Асноўную колькасць выяўленых падробленых грашовых знакаў традыцыйна склалі долары ЗША - 47,6 працэнта, доля расійскіх рублёў склала 32,9 працэнта, еўра - 14,8 працэнта.
Па-ранейшаму не часта выяўляліся фальшывыя беларускія рублі, іх доля склала 4,2 працэнта. Крыху больш як 0,5 працэнта прыпала на адзінкавыя падробленыя банкноты кітайскага юаня, фунта стэрлінаў і польскага злотага.
Па выніках 2017 года зніжэнне колькасці выяўленых фальшывых долараў ЗША і расійскіх рублёў да падагульняючага паказчыка 2016 года склала 9,9 працэнта і 22,4 працэнта адпаведна.
Колькасць падробак еўра павялічылася на 21,6 працэнта. Колькасць падробленых беларускіх рублёў узрасла ў абсалютным выражэнні на 24 штукі. Банкнотная структура падробленых долараў ЗША не змянілася, як і раней, значна пераважалі банкноты наміналам 100 долараў - 91,3 працэнта. Фальшывыя банкноты наміналам 50 долараў занялі долю 5,7 працэнта, 20 долараў - 2,2 працэнта.
З ліку выяўленых падробленых долараў ЗША 15 банкнотаў адносіліся да катэгорыі частковых падробак (2016 год - 23 штукі).
Гэтыя падробкі выраблены з сапраўдных банкнотаў наміналам 1, 5 і 20 долараў ЗША, на якіх праведзены змяненні асноўных літарна-лічбавых выяў на больш высокія наміналы.
Банкнотную структуру фальшывых расійскіх рублёў у асноўным склалі банкноты наміналам 5 000 і 1 000 рублёў - 65 працэнтаў і 33,5 працэнта адпаведна.
У 2017 годзе ў параўнанні з папярэднім годам колькасць выяўленых банкнотаў наміналам 5 000 рублёў знізілася на 29,6 працэнта.
Астатнія наміналы істотна не змяніліся. З ліку выяўленых падробак у Нацбанку звярнулі ўвагу на два банкноты наміналам 10 000 і 5 000 рублёў, вырабленыя шляхам падчысткі абазначэння года выпуску банкнотаў Банка Расіі наміналам 10 000 і 5 000 рублёў узору 1992 года, выведзеных з абароту з 1993 года.
У банкнотнай структуры фальшывых еўра прысутнічалі ўсе наміналы банкнотаў. Значная перавага аказалася на баку банкнотаў наміналам 50 еўра, колькасць якіх узрасла ў параўнанні з папярэднім годам больш як у два разы і склала 64 працэнты ад выяўленых купюр.
Колькасць банкнотаў 100 еўра зменшылася на 27,3 працэнта і склала 16 працэнтаў. Банкноты 20 і 200 еўра занялі долю 10 працэнтаў і 6 працэнтаў адпаведна. Як і ў мінулым годзе, усю колькасць падробленых манет склалі манеты еўра (2 еўра - 3 штукі, 1 еўра - 1 штука). Два банкноты кожнага з наміналаў 200 і 500 еўра ўяўлялі сабой частковыя падробкі, вырабленыя з сапраўдных банкнотаў наміналам, адпаведна, 200 і 500 сербскіх дынараў, на якіх праведзена выдаленне асобных выяў з наступным нанясеннем новых струменным друкам.
У 2017 годзе ў банкаўскай сістэме выяўлены 43 фальшывыя банкноты беларускіх рублёў, з якіх 23 - узору 2009 года, 20 - узору 2000 года.
Ацэнка выкарыстаных спосабаў перадачы выяў падробленых банкнотаў сведчыць, што 85 працэнтаў фальшывых долараў ЗША і 76 працэнтаў фальшывых банкнотаў еўра выраблены з выкарыстаннем паліграфічных тэхналогій.
Для перадачы выяў астатніх падробленых долараў ЗША і еўра, а таксама фальшывых беларускіх і рускіх рублёў былі выкарыстаны тэхналогіі рэпраграфіі - прынтарныя ўстройствы (струменны друк і электрафатаграфія).
7 сакавіка 2018, Мінск
БЕЛТА