https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курс долара апусціўся ніжэй за два рублі на першых таргах тыдня


15 студзеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель вырас да долара ЗША і расійскага рубля, знізіўся да еўра.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0172 рубля (0,71%) і склаў 2,4374 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0093 рубля (0,46%) і склаў 1,9955 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0021 рубля (0,06%) і склаў 3,5403 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У сераду цэны на нафту выраслі да максімумаў за тры гады перад публікацыяй звестак аб запасах у ЗША. Ф`ючарсы на бараль Brent гандлююцца вышэй за 69 долараў.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 панядзелка знізіўся на 24,50 капейкі, склаўшы 56,3569 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 15 студзеня 2018
 
Дата публикации:15.01.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:610
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме