https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Стаўкі падаткаў, устаноўленыя ў беларускіх рублях, будуць праіндэксаваны ў Беларусі ў 2018 годзе на 7,4 працэнта


Такая інфармацыя змешчана ў тлумачальнай запісцы да праекта рэспубліканскага бюджэту і разліковых паказчыкаў па бюджэтах абласцей і Мінска на 2018 год, апублікаванай на сайце Міністэрства фінансаў.
Згодна з дакументам, меры ў галіне падатковай палітыкі, прадугледжаныя пры фарміраванні праекта бюджэту па даходах, уключаюць індэксацыю ставак падаткаў, устаноўленых у беларускіх рублях, з мэтай іх адаптацыі да інфляцыйных працэсаў на 7,4 працэнта.

Размова ідзе пра зямельны падатак, экалагічны падатак, падатак за здабычу прыродных рэсурсаў, падаходны падатак у фіксаваных сумах, адзіны падатак з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб, акцызы, за выключэннем тытунёвых вырабаў, аўтамабільнага паліва, моцнай алкагольнай прадукцыі, він пладовых мацаваных і піва), а таксама павелічэнне памеру базавай велічыні да Br24,5.

Сярод іншых мер - павелічэнне ставак акцызаў на тытунёвыя вырабы на 15 працэнтаў, аўтамабільнае паліва - на 10 працэнтаў, віны пладовыя мацаваныя - на 3,5 працэнта.

Акрамя таго, запланаваны перавод асобных плацельшчыкаў на штомесячную выплату падатку на дабаўленую вартасць з паэтапнай адменай абмежаванняў на вылік "уваходнага" падатку.

Падатковая палітыка ў 2018 годзе будзе накіравана на падтрыманне ўстойлівасці бюджэтнай сістэмы шляхам стварэння стабільнай даходнай базы і павышэння эфектыўнасці падатковага адміністравання.

Даходная частка бюджэту сфарміравана зыходзячы з дзеючых складу і колькасці падаткаў, у сувязі з чым падатковая нагрузка ў 2018 годзе не перасягне ўзроўню, прадугледжанага ў праграмных дакументах сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады (не больш як 26 працэнтаў да ВУП), і прагназуецца ў памеры не больш як 25,5 працэнта да ВУП.

У 2018-м, як і ў бягучым годзе, у склад даходаў уключаны паступленні вывазных мытных пошлін на нафтапрадукты, што залічаюцца ў бюджэт Беларусі ў адпаведнасці з пагадненнем з Расіяй (у межах $1,5 млрд), у суме $486,5 млн (пры цане нафты - $43 за бараль), што эквівалентна Br991,4 млн.

Для забеспячэння збалансаванасці кансалідаванага бюджэту Беларусі і збліжэння магчымасцей для развіцця тэрыторый абласцей і Мінска законапраектам прадугледжваецца ў 2018 годзе перадача з бюджэту сталіцы ў рэспубліканскі бюджэт часткі даходаў шляхам міжбюджэтнага трансферту і змянення парадку размеркавання падатку на дабаўленую вартасць.

Так, у рэспубліканскі бюджэт будзе поўнасцю залічана доля Мінска па падатку на дабаўленую вартасць (6,44 працэнта ад ПДВ з улікам колькасці жыхароў сталіцы).

Такім чынам, трансферт, што пераразмяркоўваецца з бюджэту Мінска ў рэспубліканскі бюджэт, складзе Br689,2 млн.

Акрамя таго, прадугледжваецца паступленне дадатковых даходаў у рэспубліканскі бюджэт у суме Br300 млн пры дасягненні паказчыкаў развіцця эканомікі, прадугледжаных мэтавым сцэнарыем.

Усяго паступленні даходаў па праекце рэспубліканскага бюджэту на 2018 год вызначаны ў суме Br20,485 млрд, або з ростам да чаканага выканання 2017 года на 7,8 працэнта.

28 снежня 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.12.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:552
 
Ключевые слова:
Бюджет Ставки налогов Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме