https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар ЗША і расійскі рубель падаражэлі на першых таргах тыдня


25 верасня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся ў дачыненні да долара ЗША і расійскага рубля, умацаваўся да еўра.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0104 рубля (0,45%) і склаў 2,3094 рубля.

Курс долара вырас на 0,0028 рубля (0,14%) і склаў 1,9394 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0114 рубля (0,34%) і склаў 3,3718 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту падалі раніцай у панядзелак, а да поўдня марка Brent таргавалася ўжо ў плюсе вышэй за адзнаку 56 долараў ЗША за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі (АГС) ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 панядзелка знізіўся на 8,67 капейкі, склаўшы 57,5660 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 25 верасня 2017
 
Дата публикации:25.09.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:680
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме