https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар ЗША і расійскі рубель зноў падаражэлі па выніках таргоў


26 верасня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель, як і напярэдадні, ўмацаваўся да долара ЗША і расійскага рубля, знізіўся да еўра.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0086 рубля (0,37%) і склаў 2,3008 рубля.

Курс долара вырас на 0,0059 рубля (0,3%) і склаў 1,9453 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0107 рубля (0,32%) і склаў 3,3825 беларускага рубля за 100 расійскіх.)

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У аўторак цэны на нафту знізіліся, але засталіся блізка да максімальных значэнняў за шмат месяцаў. На сённяшняй сесіі цэны на нафту Brent дасягалі максімуму сесіі 58,88 долара ЗША за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 аўторка знізіўся на 4,74 капейкі, склаўшы 57,5186 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 26 верасня 2017
 
Дата публикации:26.09.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:695
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме