https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Двум расейцам у Барысаве прысудзілі па 13 і 15 год зьняволеньня за наркотыкі


У Барысаўскім раённым судзе завяршыўся працэс над двума жыхарамі Санкт-Пецярбургу, якія прыехалі ў Беларусь, каб наладзіць выраб псыхатропаў у тайнай лябараторыі ў Барысаве ды распаўсюджваць наркотыкі ў Менскай вобласьці.
24-гадовы Аляксей Сіраценка атрымаў 13 год калёніі ўзмоцненага рэжыму, 24-гадовы Яўген Сокалаў — 15 год, у абодвух канфіскаваная маёмасьць.

Прысуд яшчэ не набыў законнай сілы і можа быць абскарджаны ў Менскім абласным судзе. Абодва абвінавачаныя прызналі сваю віну на першым паседжаньні, абодва пакаяліся.

Як раней выявілі сьледчыя, Сокалаў спачатку прайшоў «курс маладога байца» (як хаваць і знаходзіць дробныя партыі наркотыкаў, так званыя «закладкі») у Санкт-Пецярбургу, потым навучаў гэтаму злачыннаму майстэрству навічкоў у Гомлі, а адтуль перабраўся ў Барысаў, бо атрымаў прапанову распаўсюджваць наркотыкі ў Менскай вобласьці. Нібыта абяцалі плаціць па 2 тысячы даляраў штомесяц. Паводле сьледзтва, у Маскве Яўген набыў абсталяваньне для падпольнай лябараторыі, у Барысаве арандаваў кватэру і пачаў «працаваць».

Заказаў паболела, сам ужо не спраўляўся і таму выклікаў на дапамогу ў Барысаў сябра дзяцінства Сіраценку. Разам выраблялі наркотыкі, рабілі «закладкі» дробных партый у адмысловыя тайнікі.

Справа квітнела — пра гэта сьведчыць запас у 2,9 кіло прыгатаваных наркотыкаў, знойдзеных на кватэры апэратыўнікамі.

Але доўга папрацаваць тандэму не атрымалася: праз два тыдні, паводле паказаньняў Сіраценкі, лабараторыю «накрылі», ён нават не пасьпеў атрымаць першы заробак, як апынуўся за кратамі.

Суд ня выявіў адказаў на пытаньні, хто арганізаваў наркатычны бізнэс маладых расейцаў у Беларусі, хто наладзіў тут навучаньне кадраў, забясьпечваў пастаўкі сыравіны для вырабу псыхатропаў, плаціў за «ўдарную працу» грошы і хто «крышаваў» сьмяротны бізнэс і ўзгадняў непазьбежныя спрэчкі за рынкі збыту паміж канкурэнтамі.

Радыё Свабода, 4 верасьня 2017
 
Дата публикации:04.09.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:986
 
Ключевые слова:
Барысаў Наркотики Криминал Психотропы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме