https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар ЗША і еўра патаннелі на першых таргах тыдня


21 жніўня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваў пазіцыі ў адносінах да долара ЗША і еўра.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0064 рубля (0,28%) і склаў 2,2699 рубля.

Курс долара зменшыўся на 0,0044 рубля (0,23%) да 1,9339 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0047 рубля (0,14%) і склаў 3,2696 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Увечары ў пятніцу нафтавыя цэны рэзка выраслі — амаль на 3%, а раніцай у панядзелак крыху знізіліся. Нафта маркі Brent таргуецца блізу 52,50 долара ЗША за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 панядзелка знізіўся на 22,03 капейкі, склаўшы 59,1409 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 21 жніўня 2017
 
Дата публикации:21.08.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:807
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме