https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар і расійскі рубель патаннелі, еўра падрос на таргах БВФБ


29 жніўня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся ў адносінах да долара ЗША і расійскага рубля, знізіўся да еўра.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0189 рубля (0,82%) і склаў 2,3143 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0004 рубля (0,02%) і склаў 1,9236 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0004 рубля і склаў 3,2843 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У аўторак яны павысіліся, адыгрываючы значныя страты папярэдняй сесіі. Цэны на нафту маркі Brent трымаюцца на ўзроўні крыху больш за 51 долар ЗША.

У Расіі на 11.30 сярэдняўзважаны курс долара ЗША да расійскага рубля з тэрмінам разлікаў "заўтра" на таргах Маскоўскай біржы склаў 58,532 рубля. У параўнанні з папярэднім значэннем курс знізіўся на 1,49 капейкі.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 29 жніўня 2017
 
Дата публикации:29.08.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:847
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме