https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Фізічныя асобы ў Беларусі ў чэрвені прадалі на $39,7 млн валюты больш, чым купілі


У Беларусі ў чэрвені фізічныя асобы заставаліся чыстымі прадаўцамі замежнай валюты. Па выніках месяца яны прадалі на $39,7 млн больш, чым купілі. Аб гэтым сведчаць статыстычныя дадзеныя Нацыянальнага банка.
Агульны аб’ём купленай фізічнымі асобамі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты ў чэрвені склаў $825,5 млн, прададзенай — $865,2 млн. У цэлым за студзень-чэрвень бягучага года продаж фізічнымі асобамі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты перасягнуў яе куплю на $323 млн.

Суб’екты гаспадарання — рэзідэнты Беларусі ў чэрвені выступілі ў ролі пакупнікоў замежнай валюты. Зыходзячы з даных Нацыянальнага банка, прадпрыемствы купілі на $208,4 млн валюты ў эквіваленце больш, чым прадалі. Агульны аб’ём купленай юрыдычнымі асобамі замежнай валюты ў чэрвені склаў $2,198 млрд, прададзенай — $1,990 млрд.

За студзень-чэрвень купля юрыдычнымі асобамі замежнай валюты перасягнула яе продаж на $642 млн.

Звязда, 7 ліпеня 2023
 
Дата публикации:07.07.2023
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:160
 
Ключевые слова:
Валюта Белорусский рубль Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме