Па інфармацыі УУС Магілёўскага аблвыканкама, у салоне яго аўтамабіля знойдзена каля трох кілаграмаў асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва мефедрон.
Устаноўлена, што на працягу некалькіх месяцаў мужчына працаваў аптовым кур’ерам наркамаркета і дастаўляў наркотыкі ў нашу краіну з Расіі. Буйныя партыі ён дзяліў і перадаваў драбнейшым збытчыкам для далейшага распаўсюджвання.
Следчымі заведзена крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту. Фігуранту пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Правяраецца яго датычнасць да аналагічных злачынстваў.
Сяргей Расолька
Звязда, 1 снежня 2023
Звязда, 1 снежня 2023