https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар ЗША і расійскі рубель падаражэлі перад выхаднымі


9 чэрвеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і расійскага рубля, вырас — да еўра.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0095 рубля (0,45%) і склаў 2,0985 рубля.

Курс долара ЗША вырас на 0,0025 рубля (0,13%) і склаў 1,8758 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) павялічыўся на 0,0029 рубля (0,09%) і склаў 3,2923 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту ў пятніцу засталіся на мінімальным узроўні за месяц. Прыкладна ў 13.00 цана на нафту маркі Brent вагалася блізу 48 долараў за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 пятніцы вырас на 1,63 капейкі, склаўшы 57,0020 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 9 чэрвеня 2017
 
Дата публикации:09.06.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:741
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме