https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар ЗША і еўра працягваюць даражэць, расійскі рубель таннее


На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 15 чэрвеня беларускі рубель, як і напярэдадні, знізіўся да долара ЗША і еўра, умацаваўся да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0023 рубля (0,11%) да 2,1071 рубля.

Курс долара вырас на 0,0069 рубля (0,37%) і склаў 1,884 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0121 рубля (0,37%) і склаў 3,2808 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, а долі долара ЗША і еўра — 30% і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У сераду цэны на нафту ўпалі амаль на 4%. У чацвер цэны на нафту вагаюцца каля адзнакі 47 долараў ЗША за бараль Brent.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга вырас на 41,34 капейкі, склаўшы 57,4437 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 15 чэрвеня 2017
 
Дата публикации:15.06.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:794
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме