https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар ЗША і еўра растуць на фоне падзення расійскага рубля


На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 5 мая беларускі рубель, як і напярэдадні, зноў знізіўся да долара ЗША і еўра, умацаваўся да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0239 рубля (1,16%) да 2,0756 рубля.

Курс долара вырас на 0,01 рубля (0,53%) і склаў 1,8934 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0336 рубля (1,03%) і склаў 3,2381 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, а долі долара ЗША і еўра — 30% і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Сусветныя цэны на нафту раніцай у пятніцу ўпершыню з лістапада 2016 года знізіліся да 47 долараў за бараль Brent.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 пятніцы вырас на 96,68 капейкі, склаўшы 58,5382 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 5 мая 2017
 
Дата публикации:05.05.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:612
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме