https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар ЗША і еўра патаннелі перад святочным днём


7 сакавіка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, аслабеў — да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,008 рубля (0,4%) да 2,0123 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0008 рубля (0,04%) і склаў 1,9023 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0047 рубля (0,14%) і склаў 3,2698 беларускага рубля за 100 расійскіх.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад коштаў на нафту. Нафта маркі Brent да поўдня аўторка гандлюецца паблізу 56 долараў за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 аўторка знізіўся на 7,40 капейкі, склаўшы 58,2630 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 7 сакавіка 2017
 
Дата публикации:07.03.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:789
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме