https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Фізасобы могуць прадаваць свае асабістыя рэчы праз сацыяльныя сеткі


Пр агэта паведаміла 7 сакавіка на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі Ірына Барышнікава.
"Сітуацыя з продажам тавараў праз сацыяльныя сеткі няпростая, і мы ўдзяляем ёй вельмі шмат увагі. Пры гэтым трэба адзначыць, што асабістыя рэчы праз сацсеткі фізічныя асобы прадаваць могуць", - сказала Ірына Барышнікава. Начальнік упраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай падкрэсліла, што дапамагчы спажыўцу, які набыў тавар, работу або паслугу праз сацыяльныя сеткі, вельмі складана.

"Нават устанавіць асобу, якая прадала тавар, часта не ўяўляецца магчымым, таму што ўладальнікі сацыяльных сетак такую інфармацыю не прадастаўляюць. Таму мы заўсёды папярэджваем грамадзян, што на дзяржаўных рэсурсах вядуцца разнастайныя рэестры. Перш чым заключыць здзелку, спажывец павінен праверыць, ці ёсць такі інтэрнэт-магазін у рэестры. Калі ёсць, значыць, можна купляць тавар, няма - не трэба звязвацца", - растлумачыла яна.

Ёсць аналагічныя рэестры і па бытавых паслугах.

Ірына Барышнікава звярнула ўвагу, што перш, чым заказваць якую-небудзь бытавую паслугу праз сацсеткі, спажывец павінен знайсці ўсю магчымую інфармацыю аб выканаўцы. "Добра, лічбавыя тэхналогіі цяпер нам даюць магчымасць знайсці розную інфармацыю", - канстатавала яна.

10 сакавіка 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:10.03.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:971
 
Ключевые слова:
Интернет-торговля Соцсети
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме