https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Шматфункцыянальны комплекс будзе пабудаваны ў 2017-2020 гадах на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 снежня падпісаў указ нумар 497, у адпаведнасці з якім у 2017-2020 гадах будзе рэалізаваны інвестыцыйны праект па будаўніцтве шматфункцыянальнага комплексу "БК КАПІТАЛ ЦЭНТР" на плошчы Кастрычніцкай у Мінску.  

У адпаведнасці з прадстаўленай архітэктурнай канцэпцыяй у складзе комплексу будуць пабудаваны адміністрацыйныя і гандлёвыя памяшканні, бізнес-апартаменты, памяшканні для размяшчэння прадпрыемстваў грамадскага харчавання, падземны паркінг.

Ажыццяўленне гэтага праекта дасць магчымасць завяршыць забудову архітэктурнага ансамбля адной з цэнтральных плошчаў беларускай сталіцы.

28 снежня 2016, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:28.12.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:584
 
Ключевые слова:
Мінск Строительство Инвестиции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме