https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Заражанасць беларускага сегмента шкодным праграмным забеспячэннем значна зніжана


Аб гэтым паведаміў начальнік аддзела бяспекі інфармацыйных сістэм Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Беларусі Анатоль Мацвееў у час анлайн-канферэнцыі на тэму "Бяспека ў Сетцы: практыка барацьбы з кіберзлачынствамі".
Анатоль Мацвееў адзначыў, што за апошнія некалькі гадоў сітуацыю ў корані ўдалося змяніць. Гэта стала магчыма дзякуючы праводзімай рабоце, у першую чаргу, па ўзаемадзеянні з правайдарамі.

"Гэта вынік работы, звязанай з рэгуляваннем нарматыўнага заканадаўства ў гэтай сферы. Гэта работа, накіраваная на ацэнку сродкаў, што прымяняюцца для абароны інфармацыйных сістэм, канкрэтных карыстальнікаў. Гэта комплекс мерапрыемстваў як прававога, так і тэхнічнага, арганізацыйнага парадку. Дзякуючы выбудаванаму механізму, я лічу, сітуацыя на бягучым этапе для Беларусі складваецца даволі ўдала", - сказаў начальнік аддзела.

Паводле слоў начальніка ўпраўлення па расследаванні злачынстваў супраць інфармацыйнай бяспекі і інтэлектуальнай уласнасці Следчага камітэта Беларусі Аляксандра Сушко, паняцце інфармацыйнай бяспекі - гэта пастаянны збалансаваны працэс па забеспячэнні бяспекі пэўных інфраструктур. Кожны карыстальнік, які мае камп`ютар або мабільнае ўстройства, павінен таксама думаць аб бяспецы свайго ўстройства.

"Хакерскія атакі, калі можна так сказаць, адбываюцца кожны дзень, кожную гадзіну і кожную хвіліну. Калі ваша ўстройства падключана да інтэрнэту, то яго могуць атакаваць некалькі хакераў з усяго свету. Але справа ў тым, што яны атакуюць не мэтанакіравана ваша ўстройства, а яны атакуюць цэлы комплекс устройстваў, якія падключаюцца да пэўнай сеткі, - адзначыў Аляксандр Сушко. - Калі на фізічным устройстве не будзе дастатковай меры быспекі ў выглядзе антывіруса, іншых праграм, якія здольны абараніць гэта ўстройства, то, напрыклад, з 1 тыс. атакаваных устройстваў праб`ецца абарона ў 500. Далей (у залежнасці ад таго, якое ўстройства) з гэтых 500, магчыма, канчатковага выніку злачынец дасягне толькі на 10 устройствах".

Таму назваць дакладную колькасць атак і заражаных устройстваў ніхто не можа.

10 лютага 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:10.02.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:833
 
Ключевые слова:
Интернет Кибербезопасность Хакеры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме