https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар і еўра падаражэлі на біржавых таргах


16 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і еўра, павысіўся — да расійскага рубля.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0072 рубля (0,37%) да 1,9788 рубля.

Курс долара вырас на 0,0025 рубля (0,13%) і склаў 1,8675 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0146 рубля (0,45%) і склаў 3,2659 беларускага рубля за 100 расійскіх.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Нафта маркі Brent таргуецца блізу адзнакі 56 долараў за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга вырас на 37,88 капейкі, склаўшы 57,1507 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 16 лютага 2017
 
Дата публикации:16.02.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:816
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме