https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Намінальная сярэднямесячная зарплата па Мінпраму за студзень — жнівень узрасла больш чым на чвэрць да аналагічнага перыяду мінулага года


Сярэднямесячная заработная плата па Мінпраме за студзень — жнівень бягучага года склала Br2035,1, або 110,9% ад агульнарэспубліканскага ўзроўню (Br1834,4).
За жнівень сярэднямесячная зарплата па Мінпраме склала Br2178,3, або 111% ад агульнарэспубліканскага ўзроўню (Br1962,4).

Тэмп росту намінальнай налічанай сярэднямесячнай заработнай платы па Мінпраме за студзень — жнівень да аналагічнага перыяду мінулага года склаў 125,6% (па рэспубліцы ў цэлым — 115,4%), за жнівень бягучага года да жніўня 2022 года — 127,5% (па рэспубліцы ў цэлым — 117,7%).

Такім чынам, тэмп росту сярэднямесячнай заработнай платы па падведамасных Мінпраму арганізацыях значна перавышае тэмп яе росту па рэспубліцы ў цэлым.

Па відах эканамічнай дзейнасці ў топ-3 па тэмпе росту намінальнай налічанай сярэднямесячнай зарплаты па Мінпраме за студзень — жнівень 2023 года да студзеня — жніўня 2022 года ўвайшлі: вытворчасць вылічальнай, электроннай і аптычнай апаратуры 142,6% (Br2008,1), вытворчасць транспартных сродкаў і абсталявання 127,4% (Br1927,9), вытворчасць электраабсталявання 127,3% (Br1765,7).

Тэмп росту рэальнай заработнай платы па Мінпраму за студзень — жнівень 2023 года да адпаведнага перыяду 2022 года склаў 118,9%, за жнівень бягучага года да жніўня 2022 года — 124,6%.

Суадносіны тэмпаў росту прадукцыйнасці працы і сярэднямесячнай заработнай платы ў цэлым па Мінпраме па выручцы ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг за студзень — ліпень 2023 года склалі 1,03.

Звязда, 16 кастрычніка 2023
 
Дата публикации:16.10.2023
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:285
 
Ключевые слова:
Статистика Зарплата Промышленность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме