https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расійскі рубель падаражэў на біржы на фоне скачка цэн на нафту


3 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, аслабеў — да расійскага рубля.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0151 рубля (0,72%) да 2,0724 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0077 рубля (0,4%) і склаў 1,9267 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0252 рубля (0,78%) і склаў 3,2492 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША — 30%, еўра — 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Нафта даражэе падчас таргоў у пятніцу і завяршае ростам трэці тыдзень запар. Цана красавіцкіх ф`ючарсаў на нафту Brent на лонданскай біржы ICE Futures раніцай павялічылася на 47 цэнтаў (0,82%) да 57,03 долара за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 пятніцы знізіўся на 67,21 капейкі, склаўшы 59,3137 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 3 лютага 2017
 
Дата публикации:03.02.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:641
 
Ключевые слова:
Курс валют Биржевые торги Финансы Белорусский рубль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме