https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў упарадкаваць сістэму тэндарных закупак


Аб гэтым па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы расказаў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Леанід Анфімаў.
"Вельмі ўважліва цяпер будзем глядзець за правядзеннем тэндараў. Таму што хто як папала, - адзначыў Леанід Анфімаў. - Прэзідэнт даў даручэнне прывесці сістэму тэндарных закупак у адпаведнасць з патрабаваннямі часу, упарадкаваць яе".

Паводле слоў старшыні КДК, перш за ўсё стаіць задача не дапускаць дагаворных тэндараў, калі заказчык з патэнцыяльнымі падрадчыкамі могуць дамовіцца аб канчатковых выніках тэндара пад канкрэтнага выканаўцу.

"Гэты пралаз трэба ўбраць праз удасканаленне заканадаўства", - сказаў ён.

Леанід Анфімаў у цэлым расказаў, што ў параўнанні з пачаткам мінулага дзесяцігоддзя колькасць праводзімых праверак скарацілася практычна ў 10 разоў, але адначасова ўзрасла іх рэзультатыўнасць.

Ведамства ў асноўным канцэнтруе сілы і сродкі на найбольш значных напрамках у эканамічнай дзейнасці краіны. У якасці прыкладу старшыня КДК прывёў праверкі ў сістэме ЖКГ, якія далі магчымасць выявіць шмат нявыкарыстаных рэзерваў і павысіць узровень акупнасці насельніцтвам адпаведных паслуг без павышэння тарыфаў.

Аналагічная работа была праведзена і адносна пасажырскіх перавозак. Па іншых напрамках таксама ёсць над чым працаваць, адзначыў Леанід Анфімаў.

16 снежня 2016, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:16.12.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:840
 
Ключевые слова:
Госзакупки Тендер Госконтроль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме