https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На першых у 2017 годзе таргах беларускі рубель патаннеў да долара і еўра


На першых у 2017 годзе таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 3 студзеня беларускі рубель знізіўся да долара і еўра, умацаваўся — да расійскага рубля.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0095 рубля (0,46%) да 2,0545 рубля.

Курс долара вырас на 0,0081 рубля (0,41%) і склаў 1,9666 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0298 рубля (0,92%) і склаў 3,2142 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША — 30%, еўра — 20%.

Згодна з базавым сцэнарыем уладаў Беларусі, долар у канцы 2017 года будзе каштаваць 2,2 рубля. Базавы сцэнарый грунтуецца на тым, што сярэдняя цана нафты на сусветным рынку ў 2017 годзе складзе 35 долараў за бараль, а сярэднегадавы курс у Расіі будзе роўны 75 расійскіх рублёў за долар.

У Расіі 3 студзеня сярэднеўзважаны курс долара на адзінай гандлёвай сесіі разлікамі "заўтра" на 11.30 павысіўся на 0,3803 рубля і склаў 61,0372 рубля (на 11.30 30 снежня 2016 года быў роўны 60,6569 рубля).

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 3 студзеня 2017
 
Дата публикации:03.01.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:699
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме