https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар ЗША працягвае расці на біржавых таргах


На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 4 студзеня 2017 года беларускі рубель знізіўся да долара і расійскага рубля, вырас — да еўра.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0011 рубля (0,05%) да 2,0534 рубля.

Курс долара ЗША вырас на 0,0041 рубля (0,21%) і склаў 1,9707 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0155 рубля (0,48%) і склаў 3,2297 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША — 30%, еўра — 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая залежыць ад цэн на нафту. Сакавіцкі ф`ючарс на нафту маркі Brent замарудзіў тэмпы росту і апоўдні серады таргаваўся ля адзнакі 55,66 долара за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля з разлікам на заўтра на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ знізіўся на 6,64 капейкі і склаў 60,9708 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 4 студзеня 2017
 
Дата публикации:04.01.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:642
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме