https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Перад выхаднымі долар і еўра патаннелі, расійскі рубель падаражэў


6 студзеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара і еўра, аслабеў — да расійскага рубля.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,004 рубля (0,19%) да 2,0676 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0115 рубля (0,59%) і склаў 1,9538 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0136 рубля (0,42%) і склаў 3,2769 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША — 30%, еўра — 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Сёння з раніцы нафта таргавалася ў невялікім мінусе, затым зноў пайшла ў рост — гатунак Brent блізу поўдня пятніцы таргаваўся на ўзроўні 57 долараў за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс ЦБ, на 11.30 пятніцы знізіўся на 58,83 капейкі, склаўшы 59,5448 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 6 студзеня 2017
 
Дата публикации:06.01.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:838
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме