https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сонечную электрастанцыю кампаніі velcom прызналі адным з лепшых энергапраектаў у Беларусі


Сонечны парк стаў пераможцам у намінацыі "Тэхналогіі і праекты на аснове аднаўляных крыніц энергіі".
Найбуйнейшая ў Беларусі сонечная электрастанцыя, пабудаваная кампаніяй velcom на пацярпелых ад чарнобыльскай катастрофы тэрыторыях, стала пераможцам другога рэспубліканскага конкурсу "Лідар энергаэфектыўнасці-2016" сярод праектаў у галіне аднаўляных крыніц энергіі.

Лепшыя праекты выбірала журы, у якое ўвайшлі прадстаўнікі Дзяржстандарту, НАН Беларусі, ПРААН/ГЭФ, іншых арганізацый і навуковых інстытутаў. Усяго імі было выбрана 17 праектаў і тэхналогій, у тым ліку энергаэфектыўныя дамы і сістэмы энергазберажэння аўтазаправак.

Сонечная электрастанцыя пабудавана velcom пад Брагінам і займае тэрыторыю памерам з 60 футбольных палёў. Яе намінальная магутнасць дасягае рэкордных для беларускіх геліяўстановак 18,48 МВт, складаецца яна з 85 тыс. сонечных панэляў, а ў будаўніцтва электрастанцыі ўкладзена 25 млн. еўра. Парк дазволіў знізіць энергетычную залежнасць краіны ад вуглевадароднай сыравіны — кожная гадзіна працы сонечнай электрастанцыі дазволіць адмовіцца ад 7 тыс. кубаметраў прыроднага газу.

Сонечны парк таксама павінен удыхнуць жыццё ў тэрыторыі, пацярпелыя ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, і стаць прыкладам таго, як забруджаныя землі могуць быць выкарыстаны ў камерцыйнай дзейнасці і прыносіць карысць мясцовай эканоміцы. У прыватнасці, да эксплуатацыйнага абслугоўванні парку актыўна прыцягваюцца мясцовыя падрадныя арганізацыі.

Конкурс "Лідар энергаэфектыўнасці" праводзіцца ў Беларусі пад эгідай дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі. Мэтамі конкурсу выступаюць пошук і выяўленне лепшых энергаэфектыўных прадуктаў, сістэм і тэхналогій, якія выкарыстоўваюцца ў будаўніцтве, сферы ЖКГ і энергетыцы.

Аператар velcom пачаў ажыццяўляць у Беларусі камерцыйную дзейнасць па прадастаўленні паслуг і тавараў мабільнай сувязі з 16 красавіка 1999 года. З лістапада 2007 года velcom уваходзіць у склад холдынгу Telekom Austria Group, аднаго з вядучых тэлекамунікацыйных правайдараў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.

Колькасць абанентаў velcom перавышае пяць мільёнаў.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 15 кастрычніка 2016
 
Дата публикации:15.10.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:773
 
Ключевые слова:
Энергоэффективность Энергетика Брагін velcom
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме