https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі рубель патаннеў да долара і еўра перад выхаднымі


На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 9 верасня 2016 года беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і еўра, ўмацаваўся да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс долара вырас на 0,0005 рубля (0,03%) і склаў 1,9477 рубля.

Курс еўра вырас на 0,0013 рубля (0,06%) і склаў 2,1953 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0109 рубля (0,36%) і склаў 3,0337 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 40%, а долі долара ЗША і еўра — 30% кожная.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад коштаў на нафту. Расійскі рубель на пятнічных таргах некалькі знізіўся на фоне карэкцыі нафтавых коштаў з двухтыднёвых максімумаў, дасягнутых у адказ на даныя аб рэкордным падзенні запасаў нафты ў ЗША. Нафта маркі Brent пад поўдзень гандлюецца ля адзнакі 49,35 долара ЗША за бараль.

На гэтым фоне ў Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 пятніцы вырас на 18,87 капейкі, склаўшы 64,1617 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 9 верасня 2016
 
Дата публикации:09.09.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:616
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Биржевые торги Финансы Курс валют
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме