https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар і еўра падаражэлі на першых таргах тыдня


На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 12 верасня 2016 года беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і еўра, умацаваўся да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс долара вырас на 0,01 рубля (0,51%) і склаў 1,9577 рубля.

Курс еўра вырас на 0,0077 рубля (0,35%) і склаў 2,203 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0237 рубля (0,78%) і склаў 3,01 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 40%, а долі долара ЗША і еўра — 30% кожная.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад коштаў на нафту. У панядзелак у ходзе таргоў на Лонданскай і Нью-Йоркскай біржах сусветныя цэны на нафту зніжаюцца. Лістападаўскія ф`ючарсы на нафту маркі Brent на лонданскай біржы патаннелі на 1,4% — да 47,30 долара за бараль. Прычынай зніжэння сусветных коштаў на нафту называюць, у прыватнасці, інфармацыю аб чарговым павелічэнні ліку нафтавых буравых ў ЗША.

На гэтым фоне ў Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 панядзелка вырас на 89,22 капейкі, склаўшы 65,0539 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 12 верасня 2016
 
Дата публикации:12.09.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:587
 
Ключевые слова:
Курс валют Биржевые торги Белорусский рубль Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме