https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курс валют


Долар і еўра працягваюць таннець на фоне росту расійскага рубля.
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 19 кастрычніка 2016 года беларускі рубель зноў умацаваўся да долара ЗША і еўра, знізіўся — да расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0111 рубля (0,53%) да 2,1018 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0072 рубля (0,38%) і склаў 1,9113 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0077 рубля (0,25%) і склаў 3,0592 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якой удзельная вага расійскага рубля складае 40%, а долі долара ЗША і еўра — 30% кожная.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У сераду цэны на нафту адзначаюць рост прыкладна на 1% за кошт нечаканага скарачэння ўзроўню амерыканскіх запасаў і надзей на пагадненне аб абмежаванні здабычы буйнымі вытворцамі. Да 12.30 ф`ючарсы на нафту Brent таргаваліся па 52,45 долара ЗША за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 серады знізіўся на 30,59 капейкі, склаўшы 62,5841 рубля.

Алексей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 19 кастрычніка 2016
 
Дата публикации:19.10.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:648
 
Ключевые слова:
Курс валют Биржевые торги Финансы Белорусский рубль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме