https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Магчымая карэкціроўка графіка будаўніцтва Беларускай АЭС яшчэ прапрацоўваецца


Пра гэта паведаміў 26 верасня намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк на палях 60-й сесіі Генеральнай канферэнцыі МАГАТЭ ў Вене.
"Нейкая карэкціроўка магчыма. Гэтыя пытанні цяпер з генпадрадчыкам прапрацоўваюцца", - сказаў Міхаіл Міхадзюк.

Няштатная сітуацыя на пляцоўцы БелАЭС адбылася 10 ліпеня 2016 года: корпус рэактара праслізнуў па стропах і павіс дыяганальна, дакрануўшыся да зямлі. Беларусь прыняла рашэнне замяніць корпус рэактара, у сваю чаргу "Расатам" заявіў, што гатовы замяніць яго.

Беларуская АЭС - праект па будаўніцтве атамнай электрастанцыі тыпу ВВЭР-1200, які рэалізуецца за 18 км ад Астраўца (Гродзенская вобласць). БелАЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт.

26 верасня 2016, Вена
БЕЛТА
 
Дата публикации:26.09.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:847
 
Ключевые слова:
Астравец Белорусская АЭС Строительство Ядерная энергетика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме