https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Таргі замежнымі валютамі 30 чэрвеня і 1 ліпеня праводзіцца не будуць


Таргі замежнымі валютамі 30 чэрвеня і 1 ліпеня 2016 года не праводзяцца ў сувязі з дэнамінацыяй, паведамілі на Беларускай валютна-фондавай біржы.
Разам з тым варта звярнуць увагу, што Нацыянальны банк Беларусі мае магчымасць устанаўліваць афіцыйныя курсы замежных валют і без правядзення біржавых таргоў.

Нагадаем, у адпаведнасці з указам прэзідэнта ад 4 лістапада 2015 года № 450 1 ліпеня 2016 года будзе праведзеная дэнамінацыя рубля шляхам замены банкнот узору 2000 года, якія знаходзяцца ў абарачэнні, на банкноты і манеты узору 2009 года ў суадносінах 10.000 беларускіх рублёў у грашовых знаках узору 2000 года да 1 беларускага рубля ў грашовых знаках узору 2009 года.

Гэта будзе трэцяя па ліку дэнамінацыя беларускага рубля. Раней дэнамінацыі нацыянальнай валюты праводзіліся 20 жніўня 1994 года і 1 студзеня 2000 года.

Адрозненне цяперашняй ў тым, што разам з купюрамі ў абарачэнне будуць уведзеныя манеты. Усяго 1 ліпеня ў абарачэнне будуць выпушчаныя сем наміналаў банкнот — 5, 10, 20, 50, 100, 200 і 500 рублёў, а таксама восем наміналаў манет — 1, 2, 5, 10, 20 і 50 капеек, 1 і 2 рублі.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 30 чэрвеня 2016
 
Дата публикации:30.06.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:482
 
Ключевые слова:
Биржевые торги Курс валют Белорусский рубль Деноминация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме