https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курс валют на 9 жніўня


Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 9 жніўня 2016 года.
На 9 жніўня 2016 года Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 1,9662 беларускага рубля (19.662 за адзінку валюты без уліку дэнамінацыі)
Еўра — 2,1831 (21.831)
Расійскі рубель (за 100) — 3,0281 (302,81)
Украінская грыўна (за 100) — 7,9202 (792,02)

Кошык валют — 0,3822

У параўнанні з папярэднім днём курс долара знізіўся на 1,15 капейкі (115 рублёў) (0,58%), еўра — на 2,22 капейкі (222 рубля) (1,01%), расійскага рубля (за 100) — вырас на 0,67 капейкі (0,67 рубля за адзінку) (0,22%), грыўны (за 100) — знізіўся на 4,80 капейкі (4,80 рубля за адзінку) (0,60%). Курс кошыка валют знізіўся на 0,39% у параўнанні з папярэднім днём і вырас на 11,32% у параўнанні з паказчыкам на канец 2015 года.

Каэфіцыент "еўра/долар" — 1,1103, "долар/расійскі рубель" — 64,9318, "долар/грыўна" — 24,825.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў 9 жніўня ў 8.55 долар куплялі па 1,95—1,963 (19.500—19.630) і прадавалі па 1,971—1,99 (19.710—19.900) рубля. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі знізіўся на 1 капейку (да 1,9591 рубля), або на 100 рублёў (да 19.591), продажу — на 1,1 капейкі (да 1,9762 рубля), або на 110 рублёў (да 19.762).

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 1,955—1,965 (19.550—19.650) пры куплі, 1,97—1,98 (19.700—19.800) пры продажы.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 9 жніўня 2016
 
Дата публикации:09.08.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:536
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме