https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі рубель перад выхаднымі ўмацаваўся да долара і еўра


На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 26 жніўня 2016 года беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра.
Па выніках таргоў курс долара знізіўся на 0,006 рубля (0,31%) і склаў 1,9511 рубля.

Курс еўра знізіўся на 0,0046 рубля (0,21%) да 2,2022 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0015 рубля і склаў 3,0156 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 40%, а долі долара ЗША і еўра — 30% кожная.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Яны ўчора выраслі пасля афіцыйнага пацвярджэння ўдзелу Ірана ў перамовах Арганізацыі краін — экспарцёраў нафты (АПЕК). Сёння нафта нязначна таннее. Да поўдня пятніцы нафта гатунку Brent з пастаўкай у кастрычніку трымаецца на ўзроўні крыху большым за 49 долараў за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 пятніцы знізіўся на 20,79 капейкі, склаўшы 64,7380 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 26 жніўня 2016
 
Дата публикации:26.08.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:483
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме