https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Затрыманы грамадзянін Беларусі, які атрымліваў па пошце канверты з псіхатропамі


Супрацоўнікі Мінскай рэгіянальнай мытні канфіскавалі асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва лізергід, больш вядомае як ЛСД.
Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта са спасылкай на матэрыялы Мінскай рэгіянальнай мытні, 26-гадовы грамадзянін Беларусі атрымліваў псіхатропы ў выглядзе марак з-за мяжы ў паштовых канвертах. Пасля чарговага атрымання "карэспандэнцыі" грамадзянін быў затрыманы для высвятлення абставінаў.

У выніку разгляду па факце перамяшчэння цераз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза праз паштовую сувязь асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва ў выглядзе марак у колькасці 25 штук мытня распачала справу на падставе ч. 2 арт. 328-1 КК, санкцыяй якой прадугледжанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да васьмі гадоў.

Пры правядзенні вобыску па месцы жыхарства грамадзяніна канфіскаваныя таксама курыльныя трубкі, два перфараваныя кавалкі паперы, падобныя на лізергід, а таксама рэчыва расліннага паходжання, як мяркуецца, гашыш. Уладальнік прызнаўся ў злачынстве.

Матэрыялы крымінальнай справы накіраваныя ва ўпраўленне Следчага камітэта па Мінску для далейшага следства.

За першы квартал 2016 года супрацоўнікі Мінскай рэгіянальнай мытні з незаконнага абароту канфіскавалі больш за 2,3 кг псіхатропных рэчываў, наркатычных сродкаў, прэкурсораў і атрутных рэчываў.

БелаПАН
Мінск, 7 чэрвеня 2016
 
Дата публикации:07.06.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:634
 
Ключевые слова:
Таможня Почтовые посылки Криминал Наркотики Психотропы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме