https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Microsoft падпісала мемарандум з вядучымі рознічнымі сеткамі Беларусі аб продажы тэхнікі толькі з ліцэнзійным праграмным забеспячэннем


Пра гэта паведаміла прэс-служба прадстаўніцтва Microsoft.
Кампанія Microsoft заключыла мемарандум з вядучымі рознічнымі сеткамі Беларусі, а таксама прадстаўнікамі дыстрыб`ютараў і прамых партнёраў аб продажы імі тэхнікі выключна з ліцэнзійным прадусталяваным праграмным забеспячэннем Microsoft.

Гэта дамоўленасць азначае, што карыстальнікі, якія набываюць камп`ютарную тэхніку і праграмнае забеспячэнне ў крамах сетак "5 элемент" і "Электрасіла", "могуць адчуваць сабе больш бяспечна, ведаючы, што прапанаваная прадукцыя абсалютна легальная".

На думку прадстаўнікоў Microsoft, пакупнікі часта не ведаюць, якое праграмнае забеспячэнне ім усталёўваюць, і міжволі становяцца парушальнікамі аўтарскіх правоў. Нярэдкія сітуацыі, калі прадаўцы ідуць на ўсталяванне неліцэнзійнага праграмнага забеспячэння па просьбе пакупніка, не лічачы патрэбным паведаміць яму аб юрыдычнай адказнасці і рызыцы, звязаных з абаронай карыстальніцкіх дадзеных.

"Пакупніку варта ведаць пра тое, што пірацкія версіі праграм як правіла небяспечныя: большасць з іх утрымліваюць у сабе укаранёныя зламыснікамі сродкі сачэння і крадзяжу дадзеных. Нездарма сярэдняй рукі пірацкі сайт траціць на сваё прасоўванне каля 30.000 долараў у месяц, — пракаментаваў Дзмітрый Бераснеў, дырэктар па кіраванні праграмнымі актывамі і праверцы выканання ўмоў ліцэнзавання ў краінах СНД. — У мэтах процідзеяння пірацтву кампанія Microsoft рэкамендуе выкарыстоўваць толькі ліцэнзійныя праграмныя прадукты, рэгулярна праводзіць навучанне персаналу кампаніі асновам карпаратыўнай бяспекі, а таксама выкарыстоўваць спецыяльныя праграмныя і апаратныя сродкі абароны дадзеных".

Паводле звестак Міжнароднага цэнтра па барацьбе з кіберзлачыннасцю карпарацыі Microsoft, у краінах СНД каля 80% грамадзян сутыкаліся ў мінулым з дзеяннямі кіберзлачынцаў, а 97,5% кампаній сярэдняга і малога бізнесу мінімум адзін раз на працягу года зведвалі кіберпагрозы.

Шкода ад кібератак па ўсім свеце за 2015 год склала прыкладна 159 мільярдаў долараў. Паводле дадзеных кампаніі Symantec, ахвярамі хакерскіх атак сталі 594 мільёны чалавек.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 15 сакавіка 2016
 
Дата публикации:15.03.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:625
 
Ключевые слова:
Microsoft Торговые сети Киберпреступность Программное обеспечение Лицензионная продукция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме