https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Зацверджана пагадненне аб будаўніцтве 16 дамоў сацыяльнага жылля ў Беларусі за кошт кітайскай дапамогі


Інфармацыя пра гэта размешчана 7 мая на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У ходзе рэалізацыі першага этапу праекта "Будаўніцтва сацыяльнага жылля", прадугледжанага мемарандумам паміж Мінэканомікі Беларусі і Міністэрствам камерцыі Кітая аб разглядзе выкарыстання сродкаў тэхніка-эканамічнай дапамогі Кітая, у Беларусі будзе пабудавана 16 сацыяльных дамоў на 1.432 кватэры — у Брэсце, Пінску, Віцебску, Оршы, Гомелі, Буда-Кашалёве, пасёлку Юбілейным, Мазыры, Светлагорску, Гродне, Магілёве, Бабруйску і Асіповічах.

У адпаведнасці з дакументам кітайскі бок бярэ на сябе расходы па будаўніцтве ў ходзе рэалізацыі праекта, якія ўключаюць у сябе стварэнне чарцяжоў будаўніцтва, будаўнічыя работы, пастаўку неабходнага абсталявання і матэрыялаў, іх мантаж і наладку, а таксама іншыя расходы, прадугледжаныя праектнай дакументацыяй.

У выніковым тэксце пагаднення пазначаны расходы на рэалізацыю праекта, якія не перавышаюць 329,38 млн. юаняў, што складае прыкладна 50 млн. долараў ЗША ў эквіваленце.

Названыя расходы фінансуюцца са сродкаў тэхніка-эканамічнай дапамогі, прадугледжаных міжурадавым беларуска-кітайскім пагадненнем аб тэхніка-эканамічнай дапамозе, падпісаным у горадзе Мінску 10 мая 2015 года, і сродкаў тэхніка-эканамічнай дапамогі Беларусі ў 2016 годзе.

У выпадку неабходнасці ў карэкціроўцы кантрактнага кошту, якая ўзнікла ў ходзе рэалізацыі праекта, заказчык павінен своечасова накіраваць запыт у кіравальную праектам кампанію ад кітайскага боку на правядзенне дадатковай ацэнкі.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 7 мая 2016
 
Дата публикации:07.05.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:678
 
Ключевые слова:
Беларусь-Китай Жильё в беларуси Соцзащита Строительство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме