https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курс долара ўпаў ніжэй за 19.700 рублёў


Беларускі рубель на валютных таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 21 красавіка рэзка ўмацаваўся да долара ЗША і еўра, але знізіўся да расійскага рубля.
Паводле даных біржы, курс долара ЗША знізіўся на 176 рублёў (0,89%) да 19.653 рублёў.

Курс еўра знізіўся на 333 рублі (1,48%) да 22.202 рублёў.

Расійскі рубель вырас на 1,16 рубля (0,39%) да 301,84 рубля.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якой удзельная вага расійскага рубля складае 40%, а долі долара ЗША і еўра — 30% кожная.

Беларускі рубель умацоўваецца да долара і еўра ўслед за расійскім, на які, у сваю чаргу, аказвае ўплыў сітуацыя з нафтай на сусветным рынку. Цэны на нафту дасягнулі максімуму з пачатку года пасля публікацыі справаздачы Мінэнерга ЗША аб росце камерцыйных запасаў нафты ў краіне. Эксперты адзначылі, што статыстыка аказалася значна лепшай за прагнозы.

Па стане на 08.20 раніцы чацвярга кошт чэрвеньскіх ф`ючэрсаў на паўночнамарскую нафтавую сумесь маркі Brent расла на 0,02% — да 45,81 долара за барэль. Раней у ходзе таргоў графікі ўпершыню з 26 лістапада 2015 года падымаліся вышэй за адзнаку ў 46 долараў за барэль — да 46,02 долара.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім ўстанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 на чацвярга знізіўся на 1,0110 рубля, склаўшы 65,0254 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 21 красавіка 2016
 
Дата публикации:21.04.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:578
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме