https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Эканамічная сітуацыя ў Беларусі пераарыентавала пакупнікоў на максімальна таннае жыллё


ГОэта адзначыла намеснік дырэктара па продажы на другасным рынку жылля агенцтва нерухомасці "Твая сталіца" Святлана Кудзелка.
"Агульнай тэндэнцыяй гэтай восені можна назваць арыентацыю пакупнікоў на кватэры стандартных спажывецкіх якасцяў па максімальна бюджэтных цэнах. Пры гэтым яўна неліквіднае жыллё, якое ад будучага ўласніка запатрабуе значных затрат на правядзенне рамонту, зацікавіць толькі пакупнікоў, скіраваных на куплю жылля па самых мінімальных цэнах, — адзначыла Кудзелка.

— Пакупнікі навучыліся лічыць кожны артыкул затрат, ад правядзення рамонту да куплі мэблі, і імкнуцца знайсці максімальна збалансаваны па суадносінах цаны і якасці варыянт". "Акрамя таго, усё гэтак жа актуальным сярод мінчан застаецца вырашэнне кватэрнага пытання з дапамогай размену кватэры і абмену жылля на кватэру большай плошчы. Такія аперацыі патрабуюць невялікага ўкладання сродкаў, а структура рынку дазваляе выбраць найбольш аптымальны для пакупніка варыянт", — лічыць эксперт. 

Паводле яе інфармацыі, сярэдні кошт квадратнага метра ў гатовых да пражывання кватэрах склаў 1.500 долараў, у тым ліку ў аднапакаёвых — 1.555, двухпакаёвых — 1.430, трохпакаёвых — 1.445. 

Пры гэтым з пачатку года кошт здзелак з кватэрамі на другасным рынку знізіўся на 15%, цэны прапановы — на 18%. Паводле меркавання Кудзелкі, "такая з`ява абумоўленая тым, што прадаўцы ў канцы года сталі ўжо першапачаткова выстаўляць больш рэальную цану на свае кватэры, разумеючы, што завышаная цана адразу адпужвае патэнцыяльных пакупнікоў. У выніку кватэра можа зусім не карыстацца попытам датуль, пакуль цана прапановы не будзе зніжаная". 

Паводле слоў спецыяліста, тэндэнцыя на зніжэнне кошту квадратнага метра ў лістападзе 2015 года працягвае заставацца актуальнай. Аналіз зарэгістраваных дзяржавай здзелак у лістападзе паказвае, што сярэдні кошт квадратнага метра знізіўся на 3% да 1.240 долараў, у той жа час цана здзелак "Тваёй сталіцы" апусцілася да 1.250 долараў. Гэта тычыцца ўсіх рэалізаваных у лістападзе кватэр. Самыя папулярныя ў пакупнікоў кватэры стандартных спажывецкіх якасцяў у лістападзе рэалізоўваліся па сярэдніх цэнах 1.265 долараў за 1 кв. м. для аднапакаёвых, 1.160 — для двухпакаёвых, 1.130 — для трохпакаёвых. 

Разам са зніжэннем цэн прапанова кватэр на рынку працягвае павялічвацца. Пікавыя значэнні прапановы кватэр у 2015 годзе былі зафіксаваныя ў жніўні. Лістападаўскі аб`ём не дацягнуў да іх толькі на 5%. Пры гэтым у лістападзе прададзена прыкладна 8.900 кватэр, ці на 25% больш за ўзровень пачатку 2015 года.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 17 снежня 2015
 
Дата публикации:17.12.2015
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:540
 
Ключевые слова:
Жильё в Беларуси Недвижимость
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме