https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі з 1 па 27 снежня касавы чэк стане латарэйным білетам


Рэкламная гульня "Касавы чэк як шчаслівы білет" пройдзе ў Беларусі з 1 па 27 снежня, паведаміў прэс-сакратар Міністэрства па падатках і зборах Сяргей Шкут.
У Беларусі традыцыйна напярэдадні Новага года праводзяцца мерапрыемствы для фарміравання падатковай культуры. Такім чынам у пакупнікоў хочуць сфарміраваць прывычку патрабаваць чэк пры набыцці тавараў, паслуг і работ.

У бягучым годзе акцыя распаўсюджваецца з 1 па 27 снежня на чэкі пакупак у гандлёвых цэнтрах ТАА "Лагуна" (Брэст), "Old City" (Гродна), "Маяк" (Слуцк), "Магніт" (Магілёў), "Экспабел" (скрыжаванне Лагойскага тракта і МКАД), "Замак" і "Новая Еўропа" (Мінск).

"Пры куплі любых тавараў у гэтых гандлёвых цэнтрах можна зарэгістравацца ў якасці ўдзельніка гульні з дапамогай SMS-паведамленні або праз сайт МПЗ. Неабходна падаць даныя аб удзельніку гульні і касавым чэку, для далейшага ўдзелу ў штотыднёвым розыгрышы прызоў, а таксама ў розыгрышы фінальнага прыза напярэдадні святкавання Новага года", - расказаў Сяргей Шкут. Рэгістрацыя з дапамогай SMS і праз сайт МПЗ бясплатная.

Правіламі правядзення рэкламнай гульні прадугледжваюцца каштоўныя прызы ў выглядзе грашовага ўзнагароджання. У кожным гандлёвым цэнтры будзе разыгрывацца 5 штотыднёвых прызоў па Br1 млн 250 тыс. і фінальныя прызы па Br5 млн.

27 лістапада 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.11.2015
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:712
 
Ключевые слова:
Налоги Кассовый чек Лотерея Торговля
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме