https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Бабруйску вядучы інжынер філіяла "Бабулінага гладыша" абвінавачваецца ў карупцыі


Супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі вядучага інжынера філіяла "Бабруйскі" ААТ "Бабулін гладыш" пры незаконным атрыманні ім грошай ад падначаленых.
Як паведаміла афіцыйная прадстаўніца УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, следства ўстанавіла, што вядучы інжынер філіяла даваў незаконныя ўказанні падначаленым супрацоўнікам арганізоўваць на пастаяннай, сістэмнай аснове збор і перадачу яму грашовых сродкаў з прэміяльных выплат. 

"Злачынную схему вядучы інжынер выкарыстоўваў каля двух гадоў і незаконна атрымаў больш як 180 млн. рублёў. Кіраўнік быў затрыманы ў службовым кабінеце ў момант атрымання грашовых сродкаў у суме большай за 3 млн. рублёў", — расказала Салянюк. 

Абвінавачваны ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі вядучы інжынер узяты пад варту. "Следчымі Бабруйскага міжраённага аддзела Следчага камітэта праводзіцца работа па ўстанаўленні іншых аналагічных фактаў яго злачыннай дзейнасці", — заявіла прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці.

Уладзімір Лапцэвіч, БелаПАН
Магілёў, 27 ліпеня 2015
 
Дата публикации:27.07.2015
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:945
 
Ключевые слова:
Бабруйск Магілёўшчына Коррупция Бабушкина крынка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме