https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія пагранічнікі прадухілілі вываз 500 кг металу з зоны адчужэння


Аб гэтым паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
Сёння каля 5 гадзін раніцы пагранічнікі заставы «Хойнікі» ў зоне адчужэння спынілі спробу вывазу з тэрыторыі Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка лому чорнага металу. «Пры дапамозе тэхнічных сродкаў аховы граніцы ваенныя зафіксавалі двух парушальнікаў, якія ехалі на аўтамабілі паблізу адселенага пункта Пучын Брагінскага раёна. Пры затрыманні парушальнікаў пагранічны нарад выявіў у аўто каля 500 кг металу, здабытага на забруджанай тэрыторыі», — распавялі ў ДПК.

Правапарушальнікамі апынуліся жыхары Брагінскага раёна. Яны перададзеныя супрацоўнікам аховы тэрыторыі зон радыеактыўнага забруджвання Хойніцкага РАУС. Дзеянням затрыманых будзе дадзеная прававая ацэнка.

Звязда, 29 ліпеня 2023
 
Дата публикации:29.07.2023
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:206
 
Ключевые слова:
Брагін Пучын Металлолом Радиация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме