https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курс валют на 30 красавіка


Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 30 красавіка 2015 года.
На 30 красавіка Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют: 

Долар ЗША — 14.470 беларускіх рублёў 
Еўра — 15.910 
Расійскі рубель — 280,50 
Украінская грыўна — 689,05 

Кошык валют — 3.074,78 (абсалютны максімум) 

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара знізіўся на 70 рублёў (0,62%), еўра — вырас на 70 рублёў (0,44%), расійскага рубля — на 1,50 рубля (0,54%), грыўны — на 32,82 рубля (5,00%). Курс кошыка валют вырас на 4,93 рубля (0,16%) у параўнанні з папярэднім днём і на 304,53 рубля (10,99%) у параўнанні з паказчыкам на 9 студзеня 2015 года (2.770,25 рубля), калі Нацбанк змяніў долю валют у кошыку (долар, еўра, расійскі рубель — 0,3, 0,3 і 0,4 замест роўных частак). 

Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,0995, "долар/расійскі рубель" — 51,586, "долар/грыўна" — 21. 

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў 30 красавіка ў 8.55 долар куплялі па 14.250—14.360 і прадавалі па 14.430—14.600 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі знізіўся на 52 рублі (да 14.302), продажу — на 45 (да 14.514). 

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 14.200—14.300 пры куплі, 14.500—14.600 пры продажы.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 30 красавіка 2015
 
Дата публикации:30.04.2015
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:893
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме