https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Raiffeisen прагназуе нулявы рост ВУП Беларусі ў 2015 годзе


Аналітыкі аўстрыйскай банкаўскай групы Raiffeisen, якой належыць адзін з найбуйнейшых у Беларусі банкаў, чакаюць у 2015 годзе нулявы рост беларускай эканомікі.
Паводле ацэнак даследчага падраздзялення банкаўскай групы Raiffeisen Research, рост ВУП Беларусі сёлета складзе 0%, а інфляцыя — 18%. 

Рост намінальнай заработнай платы прагназуецца на ўзроўні 15%, дэфіцыт рахунку бягучых аперацый складзе 5,9% ВУП. Міжнародныя рэзервовыя актывы, як чакаецца, не зменяцца ў параўнанні з пачаткам гэтага года і паводле вынікаў 2015-га складуць 5,1 млрд. долараў. 

Нагадаем, у 2014 годзе рост ВУП Беларусі быў ўдвая ніжэйшы за прагназаваны (замест афіцыйна прагназаваных 3,3% эканамічны рост склаў 1,6%). 

Нізкія тэмпы эканамічнага росту ў Беларусі ў 2014 годзе эксперты тлумачаць сітуацыяй у Расіі, ВУП якой у выніку дзеяння заходніх санкцый і падзення сусветных цэн на нафту стаў зніжацца. 

Паводле студзеньскага прагнозу Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР), ВУП Расіі ў 2015 годзе можа знізіцца на 5%. На гэтым фоне ЕБРР пагоршыў прагноз росту беларускай эканомікі: замест раней прагназаванага росту ВУП на 0,5% зараз аналітыкі банка чакаюць падзенне на 1,5%. 

Між іншым беларускія ўлады зацвердзілі на 2015 год прагноз па росце ВУП на ўзроўні 0,2—0,7%. 

Эксперты беларускага Даследчага цэнтра ІПМ у сваім макраэканамічным прагнозе адзначаюць, што "далейшае пагаршэнне навакольнага асяроддзя, новыя шокі на ўнутраным рынку і адсутнасць доступу да фінансавання" могуць паставіць пад сумненне магчымасць дасягнення нават сціплых тэмпаў эканамічнага росту ў 2015 годзе. 

Варта адзначыць, што раней беларускія ўлады планавалі на наяўную пяцігодку (2011—2015 гады) рост ВУП на ўзроўні 62—68%. Для выканання гэтага паказчыка тэмпы эканамічнага росту ў Беларусі павінны складаць не менш як 10% у год. 

Фактычныя тэмпы эканамічнага росту ў гэтай пяцігодцы былі такімі: 2011 год — 5,5%, 2012-ты — 1,7%, 2013-ты — 0,9%, 2014-ты — 1,6%. 

Дзмітрый Заяц, БелаПАН
Мінск, 5 лютага 2015
 
Дата публикации:05.02.2015
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1185
 
Ключевые слова:
Экономика ВВП Прогноз Raiffeisen
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме